Klemen Pisk

poet, writer, translator and musician

Poem in Belarus

Пустэльнік і воўк

Пустэльнік намаляваў лінію на пяску і сказаў:
“Табе нельга перасякаць яе”.
Затым намаляваў кола і сказаў:
“Ты павінен заставацца ў гэтым коле
Можаш яго перайсці, але толькі не праз лінію”.
А пасля пачалася бура і лінія знікла.
Воўк застаўся стаяць у коле.
Холад і дождж знясілілі яго, але ён не рухаўся.
Ён не ведаў, ці існуе яшчэ лінія,
калі яна больш не намалявана на пяску.

Translated into Belarusian by Hryscina Zaprudskaja

Пустэльнік і воўк

Пустэльнік намаляваў на пяску лінію і сказаў:
“Ты не мусіш пераходзіць гэтую лінію.”
Затым ён намаляваў кола і сказаў:
“Ты мусіш застацца ў гэтым коле.
Ты можаш выйсці з яго, але лінію перасякаць не павінен.”
Затым пачалася навальніца і лінія знікла.
Воўк стаяў унутры кола.
Холад і дождж знясілілі яго, але ён не паварушыўся.
Ён не ведаў, ці ўсё яшчэ існуе лінія,
калі яна ўжо не намаляваная на пяску.

Translated into Belarusian by Volga Parfenčyk